Мігель дэ ла Мадрыд
Мігель дэ ла Мадрыд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Miguel de la Madrid | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасэ Лопес Партылья | ||||||
Пераемнік | Карлас Салінас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1934[1][2] |
||||||
Смерць |
1 красавіка 2012[3][1][…] (77 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Miguel de la Madrid Hurtado | ||||||
Жонка | Paloma Cordero[d] | ||||||
Дзеці | Энрыке дэ ла Мадрыд Кардэра[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мігель дэ ла Мадрыд Уртада (ісп.: Miguel de la Madrid Hurtado, 12 снежня 1934, Каліма — 1 красавіка 2012, Мехіка) — 32-і прэзідэнт Мексікі (1982—1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі, атрымаў ступень магістра кіравання ў Гарвардскім універсітэце, прафесар канстытуцыйнага права. Працаваў у Банку Мексікі, у 1965 годзе пачаў працу ў сакратарыяце (міністэрстве) фінансаў. У 1970-72 гадах працаваў у Pemex. З 1976 года быў сакратаром міністэрства па справах бюджэту і планавання ва ўрадзе Хасэ Лопеса Партыльё, з мая 1979 года па верасень 1981 года — міністр. Браў удзел у распрацоўцы эканамічных праграм урада.
На прэзідэнцкіх выбарах 4 ліпеня 1982 года ўпэўнена перамог, набраўшы 16 145 000 (71,63 %) галасоў супраць 16,41 % у бліжэйшага пераследніка. У снежні 1982 стаў прэзідэнтам Мексікі ад Інстытуцыйнай рэвалюцыйнай партыі.
Змагаўся з карупцыяй, распачаў працэсы супраць двух найбольш карумпаваных чыноўнікаў ранейшага ўрада, аднак не крануў ні свайго папярэдніка Лопеса Партыльё, ні бюракратычны апарат ІПР і звязаных з ім прафсаюзных лідараў. Пры ім, з-за нафтавага крызісу ў 1982 годзе, павялічылася інфляцыя да 159 % у 1987 годзе. Беспрацоўе ў сярэдзіне 1980-х дасягала 25 %. Разам з тым, паводле рэкамендацый МВФ вёў жорсткую фінансавую палітыку. Актыўна змагаўся з карупцыяй, прыцягваў замежныя інвестыцыі і праводзіў прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. У 1986 годзе Мексіка ўвайшла ў Генеральнае пагадненне па тарыфах і гандлі. Удзельнік «Дэлійскай шасцёркі».
У 1985 годзе ў краіне адбыўся моцны землятрус. З-за некарэктных дзеянняў ўрада па барацьбе з яго наступствамі рэйтынг дэ ла Мадрыда і ІРП ўпаў.
Мігель дэ ла Мадрыд памёр 1 красавіка 2012 г. у Мехіка ад эмфіземы лёгкіх.
Зноскі
- ↑ а б Miguel de la Madrid Hurtado // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Miguel de la Madrid Hurtado // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Murió Miguel de la Madrid a causa de enfisema pulmonar Праверана 28 чэрвеня 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121094529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мігель дэ ла Мадрыд
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Мексіцы
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Мехіка
- Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі
- Выпускнікі Гарварда
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры ордэна Ямайкі
- Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
- Асобы
- Памерлі ад эмфізэмы
- Прэзідэнты Мексікі